Падзяліцца:
Тры пакаленні сям'і сапёра Аляксандра Марусіна  – «Эпізоды вялікай вайны»
  • Перадача: Эпізоды Вялікай вайны
  • Дата: 03.03.2025
Тры пакаленні сям'і сапёра Аляксандра Марусіна  – «Эпізоды вялікай вайны»

Гэта гісторыя пачалася з ліста на Беларускае радыё Тамары Віктараўны Марусінай, у якім яна расказала пра гераічны лёс роднага брата Аляксандра – удзельніка Вялікай Айчыннай вайны. Мае далейшыя стасункі з ёй і выліліся ў асобную перадачу.

Студэнт сталічнага педагагічнага тэнікума, родам з Магілёўшчыны, у чэрвені 1941 года пакінуў палаючы Мінск разам з іншымі бежанцамі, а праз некалькі дзён ужо стаў удзельнікам партызанскага атрада імя Белавусава. У маі 1944-га атрад далучыўся да Чырвонай Арміі.

Пасля паскораных курсаў, ужо сапёр Аляксандр Марусін залічаны ў 283-ю стралковую Гомельскую Чырванасцяжную ордэна Суворава дывізію. У складзе 2 і 3 Беларускіх франтоў ваеннымі дарогамі рухаўся ад заходняй мяжы Беларусі, вызваляў Польшчу, браў Кёнігсберг, штурмаваў Берлін. За сапраўдныя подзвігі ўзнагароджаны медалём «За адвагу», ордэнам Чырвонай Зоркі, іншымі баявымі ўзнагародамі. Вярнуўся дамоў жывым!

Раскажам і пра геройскі шлях Марусіна, і пра тое, як памяць нітуе сувязь некалькіх пакаленняў асобна ўзятай сям'і.

Праграма «Эпізоды вялікай вайны» за 2 сакавіка ў 11.15.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: