Сёння ўзгадаем СЯРГЕЯ ЗАХАРАВА, і на вялікі жаль, пра гэтага выдатнага спевака мы ўжо гаворым у мінулым часе.
Некалі ў дзяцінстве менавіта музыка КАЛЬМАНА і дзівосны голас ГЕОРГА ОТСА абудзілі ў маленькім ЗАХАРАВЕ цягу да спеваў. Праз 20 гадоў арыя МІСТЭРА ІКС стала каронным нумарам яго рэпертуару. І канешне, назаўсёды запомняцца не аднаму пакаленню выкананыя яго моцным унікальным барытонам «Три белых коня», «Московские окна», «Очи черные» и роля лейтэнанта Шамплатрэ ў вадэвілю «Небесные ласточки»...
Праграма «Рэтра» выходзіць па буднях у 20-30 (паўтор у 23-30). Вядучы Уладзімір Баклейчаў.