У беларускай музыцы існуе ўсяго адзін буйны твор, напісаны спецыяльна для двух фартэпіяна з аркестрам – гэта канцэрт беларускага кампазітара Генрыха Вагнера, які ў пачатку 90-х задаўся мэтай стварэння музыкі для такога незвычайнага складу выканаўцаў. Аўтар праекта «Творчы вечар» Віктарам Кісцень прапануе вашай увазе радыёпрэм'еру гэтага твору, а ў госці запрасіў адну з выканаўцаў – удзельніцу фартэпіяннага дуэту Беларускай дзяржаўнай філармоніі Наталлю Котаву-Громаву.
Праграма за 11 мая ў 21-05.