Падзяліцца:
Успаміны Таццяны Пекур-Касцюнінай пра знакамітую маму Галіну Макараву – «Галерэя»
  • Перадача: Галерэя
  • Дата: 09.06.2025
Успаміны Таццяны Пекур-Касцюнінай пра знакамітую маму Галіну Макараву – «Галерэя»

Наша госця сёння Таццяна Пекур-Касцюнінадачка знакамітай актрысы Купалаўскай сцэны Галіны Макаравай. Паслухаем успаміны пра маму і тату. Цёплыя, шчырыя, вельмі кранальныя. Асобныя гісторыі з жыцця Агаты Чаховіч (гэта дзявочае імя і прозвішча Галіны Макаравай) заварожваюць сваёй неверагоднасцю, дабрынёй яе вялікай душы, жаданнем дапамагчы не толькі сваім блізкім, а і зусім незнаёмым людзям.

Народная артыстка БССР (1967) і народная артыстка СССР (1973) Галіна Кліменцьеўна Макарава нарадзілася ў Старобіне. Яшчэ ў даваенным, 1938 годзе скончыла тэатральную студыю, была залічана ў трупу Купалаўскага тэатра. Потым – Масква, Карэлія і вяртанне ў Мінск.

У Купалаўскім Галіна Макарава прыглянулася ўжо вядомаму на той час акцёру Паўлу Пекуру. Яны пабраліся шлюбам, нарадзілася дачка Таня...

Аўтарская праграма Валянціны Стэльмах «Галерэя» за 7 чэрвеня ў 9.05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: