Падзяліцца:
«В эти белые края вновь и вновь приеду я, чтоб увидеть, как танцует якутяночка моя» – «Рэтра» (аўдыё)
  • Перадача: Рэтра
  • Дата: 15.12.2020
«В эти белые края вновь и вновь приеду я, чтоб увидеть, как танцует якутяночка моя» – «Рэтра» (аўдыё)

Звернемся да запісаў папулярнай у 60-70-ых гадах папулярнай эстраднай спявачкі МАРГАРЫТЫ СУВОРАВАЙ.

У яе рэпертуары было нямала песень пра Поўнач. У адным з інтэрв'ю артыстка прызнавалася: «Поўнач – гэта мая страсць! Мяне з дзяцінства туды цягнула. Упершыню я прыехала ў Якуцію ў 1976-ым з сольнымі канцэртамі, і напрыканцы гастроляў я ўжо спявала нацыянальныя песні на якуцкай мове. Калі вярнулася ў Маскву, адразу звярнулася да ЛЕАНІДА ДЗЕРБЯНЁВА, з захапленнем расказвала яму пра Поўнач і папрасіла напісаць тэкст да будучай песні. Аўтарам музыкі стаў АРКАДЗЬ АЛЯКСЕЕЎ. Раніцай тэкст быў гатовы».

Хутка спявачка наведала Якуцію, але ўжо з падарункам – песняй «Якутяночка». «Праўда» – узгадвала МАРГАРЫТА СУВОРАВА«калі я прыехала, высветлілася, што песня, дзякуючы радыё, мяне апярэдзіла – уся Якуція распявала яе. У падзяку рэспубліка ўзнагародзіла мяне званне заслужанай артысткі»...

Праграма «Рэтра» выходзіць па буднях у 20-30 (паўтор у 23-30). Вядучы Уладзімір Баклейчаў.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: