На Першым нацыянальным канале Беларускага радыё - прэм'ера кампазіцыі «Мая душа і смутак мой...» паводле вершаў лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі паэта Васіля Зуёнка, якая падрыхтавана да яго 90-годдзя.
Выканаўца – народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч, гукарэжысёр Алена Пранчак, рэдактар Галіна Шаблінская.
Хай ваша душа будзе адкрыта для добрых спраў і светлых памкненняў.
Паэтычны праект «Дабравесце ад паэзіі» за 27 ліпеня ў 23.00.