Сёння госць праграмы вядомы акцёр Купалаўскага тэатра Геннадзь Сцяпанавіч Аўсяннікаў. Народны артыст Беларусі, народны артыст СССР, лаурэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, лаурэат спецыяльнай Прэміі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне». Мае і вельмі рэдкую ўзнагароду – медаль ЮНЕСКА, якая сведчыць аб прызнанні і значнасці яго ролі ў захаванні і развіцці нацыянальнай культуры...
Днямі Геннадзю Сцяпанавічу спаўняецца 90! Віншуем!
Аўтарская праграма Валянціны Стэльмах «Галерэя» за 15 лютага ў 9.05.