Падзяліцца:
«Юбілейны ракурс. Да 75-годдзя «Нёмана» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай (аўдыё)
  • Перадача: Творчы вечар
  • Дата: 17.12.2020
«Юбілейны ракурс. Да 75-годдзя «Нёмана» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай (аўдыё)

У снежні 1945 года выйшаў першы нумар літаратурна-мастацкага і грамадска-публіцыстычнага беларускага выдання на рускай мове – часопіса «Нёман». За тры чвэрці стагоддзя ён набыў аўтарытэт цікавага і змястоўнага літаратурнага выдання, на старонках якога пабачылі свет выдатныя творы пісьменнікаў розных пакаленняў і не толькі Беларусі.

«Юбілейны ракурс. Да 75-годдзя «Нёмана» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара». Госця студыі – галоўны рэдактар часопіса, пісьменніца і крытык ЮЛІЯ АЛЕЙЧАНКА. Гутарым пра гісторыю і сучаснасць «Нёмана», яркія публікацыі сёлетняга года, адкрыццё новых імёнаў, зваротную сувязь з чытачамі, планы рэдакцыі на наступны год ды іншае.

«Творчы вечар» за 17 снежня ў 21.05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: