Анёлам надзеі, абярэгам будучых дзён для Беларусі застаецца праўдзівае слова пісьменніка. Яно лучыць мінулае з сучаснасцю, наводзіць масты духоўнай сувязі паміж рознымі пакаленнямі. Разам з гасцямі студыі мы ствараем радыёлетапіс беларускага мастацкага слова. Прамоўленае ля мікрафона сёння, тут і зараз, заўтра яно становіцца гісторыяй...
«Сустрэча з нагоды юбілею. Да 80-годдзя пісьменніцы Валянціны Коўтун» – так вызначана тэма нашага эфіру.
Госця студыі – літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук Тамара Нуждзіна.
Літаратурны «Творчы вечар» за 23 ліпеня ў 21.20.