Падзяліцца:
«Зорнае неба паэта. Да 130-годдзя Максіма Багдановіча. Маці паэта» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай (аўдыё)
  • Перадача: Творчы вечар
  • Дата: 14.10.2021
«Зорнае неба паэта. Да 130-годдзя Максіма Багдановіча. Маці паэта» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай (аўдыё)

Першы нацыянальны канал Беларускага радыё сумесна з Літаратурным музеем Максіма Багдановіча працягвае юбілейны праект «Зорнае неба паэта. Да 130-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча». Кожны другі чацвер месяца мы збіраемся ў нашай студыі, каб згадаць перыпетыі жыцця і творчасці самага маладога класіка беларускай літаратуры.

Госці «Творчага вечара»вядучы навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Ірына Мышкавец і загадчык навукова-асветніцкага аддзела Юлія Мацук.

Гутарка пойдзе пра апошнія навуковыя росшукі музейшчыкаў, традыцыю правядзення восенню навукова-практычных канферэнцый ў музеі па тэме багдановічазнаўства, якая сёлета пройдзе 23 лістапада.

Але пачнём мы са святочнай ноты. У Дзень маці згадаем пра маму Максіма Багдановіча – Марыю Апанасаўну Мякоту. Вядомы факт, што з-за яе невылечнай хваробы Максім застаўся сіратой у 5 гадоў. Але праз усё жыццё паэт пранёс дарагі вобраз. Сведчаннем таму і творчасць: маці, мадонна становіцца для яго найвышэйшым ідэалам жанчыны.

Праграма за 14 кастрычніка ў 21.05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: