У Полацку праходзіць 7-мы Міжнародны турнір па інтэлектуальных гульнях "Славянка – 2020». Тры дзясяткі каманд з Беларусі, Расіі і Латвіі змагаюцца за пуцёўку на чэмпіянат свету. Сярод удзельнікаў – магістр маскоўскага тэлеклуба Максім Паташоў і ўладальнік "Крыштальнай савы" Барыс Белазёраў, а таксама ўсе самыя моцныя ігракі беларускай версіі тэлегульні.


