На працягу тыдня з 1 па 7 чэрвеня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
1-2 чэрвеня – радыёспектакль «Лівень» па аднайменнай п’есе пісьменніка і заслужанага артыста Беларусі Анатоля Жука;
3-5 чэрвеня – радыёспектакль «Родныя дзеці» паводле рамана ў вершах народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча;
6-7 чэрвеня – радыёспектакль «Мой генерал» паводле рамана пісьменніка Альберта Ліханава.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).