На працягу тыдня з 12 па 18 студзеня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
12 студзеня – радыёспектакль «Насцечка» паводле аднайменнай аповесці класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага;
13 студзеня – музычны радыёспектакль «Жахлівы гам» паводле п’есы-казкі пісьменніка Пятра Васючэнкі, музыка кампазітара Уладзіміра Казбанава;
14 студзеня – радыёспектакль «Ох» і залатая табакерка» паводле беларускай народнай казкі;
15 студзеня – радыёспектакль «Вячэра» па п'есе драматурга Яўгена Шабана;
16 студзеня – радыёспектакль «Балада пра белую вішню» па п'есе драматурга Святланы Клімковіч;
17 студзеня – вадэвіль «Дзіўная справа» паводле аднайменнага апавядання пісьменніка Міхася Чарота;
18 студзеня – радыёспектакль «Фуга Баха» паводле аднайменнага апавядання пісьменніцы Людмілы Уваравай.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).