Падзяліцца:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 15 па 21.06.2026
15 чэрвеня 2026
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 15 па 21.06.2026

На працягу тыдня з 15 па 21 чэрвеня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

15-16 чэрвеня – радыёспектакль «Як пасварыліся Іван Іванавіч з Іванам Нікіфаравічам» паводле аповесці рускага класіка Мікалая Гогаля;

17-19 чэрвенярадыёспектакль «Грот афаліны» паводле аповесці пісьменніка Паўла Місько;

20-21 чэрвеня – радыёспектакль «Руіны страляюць ва ўпор» паводле дакументальнай аповесці пісьменніка Івана Новікава.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: