На працягу тыдня з 16 па 22 сакавіка праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
16 сакавіка – 2-я, заключная, частка радыёверсіі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Хто смяецца апошнім» па аднайменнай п’есе народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы.
17 сакавіка – радыёпастаноўка «Мядзведжыя сны» паводле п’есы драматурга Сяргея Булыгі.
18 сакавіка – радыёспектакль «Пасля разводу» па аднайменнай п’есе пісьменніка Леаніда Левановіча.
19-22 сакавіка – радыёфільм-рэквіем «Вогненная памяць» паводле дакументальнай кнігі пісьменнікаў Алеся Адамовіча, Янкі Брыля, Уладзіміра Калесніка «Я з вогненнай вёскі...».
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).