На працягу тыдня з 21 па 27 верасня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
21-22 верасня – радыёверсія спектакля Тэатра-студыі кінаакцёра «Сам-насам з усімі» па п’есе драматурга Аляксандра Гельмана;
23 верасня – радыёспектакль «Пра подзвігі паноў Кубліцкага ды Заблоцкага» паводле казкі пісьменніка Пятра Васючэнкі;
24-25 верасня – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнга тэатра імя Янкі Купалы «Трыбунал» па аднайменнай п’есе народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Макаёнка;
26-27 верасня – радыёспектакль «Танец з рапірай» па аднайменнай п’есе драматурга Ягора Конева.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).