На працягу тыдня з 27 ліпеня па 2 жніўня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
27-29 ліпеня – радыёспектакль «Шаўковыя травы» па аднайменнай п’есе драматурга Анатоля Дзялендзіка;
30 ліпеня – радыёспектакль «Я буду чакаць» паводле апавядання пісьменніцы Алены Васілевіч;
31 ліпеня-1 жніўня – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага «Пяць вечароў» па аднайменнай п’есе драматурга Аляксандра Валодзіна;
2 жніўня – радыёспектакль «Рэха баравое» па аднайменнай п’есе пісьменніка Алеся Шлега.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).