На працягу тыдня з 29 чэрвеня па 5 ліпеня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
29-30 чэрвеня – радыёспектакль «Прымакі» паводле п'есы народнага паэта Беларусі Янкі Купалы, а таксама – інсцэніраваныя старонкі яго паэмы «Бандароўна»;
1-4 ліпеня – радыёспектакль «Мінскі напрамак» паводле рамана народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа;
5 ліпеня – радыёспектакль «Насцечка» паводле апавядання класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).