Падзяліцца:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 5 па 11.01.2026
5 студзеня 2026
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 5 па 11.01.2026

На працягу тыдня з 5 па 11 студзеня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

5 студзеня – радыёспектакль «Выкраданне Алены» па п’есе пісьменніка Георгія Марчука;

6 студзенярадыёпастаноўка «Прыліпала» паводле аднайменнага апавядання пісьменніка Віктара Карамазава;

7 студзеня 22.05-24.00 – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Снежная каралева» па п’есе Яўгена Шварца паводле аднайменнай казкі Ханса Крысціяна Андэрсена;

8 студзенярадыёспектакль «Калядная рапсодыя» паводле апавядання пісьменніка Уладзіміра Караткевіча;

9 студзеня – радыёпастаноўка «Аповесць пра міжпланетнага пажарніка» паводле казкі пісьменніцы Раісы Баравіковай;

10-11 студзеня – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа «Блытаныя сцежкі» па п'есе народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00)Звярніце ўвагу на змяненні ў святочны дзень!

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: