Падзяліцца:
Анонс: 32 экспедыцыя «Дарога да святыняў»: Мінск – Святое Поле – Зэльва – «Святло душы», 28.03.2026
27 сакавіка 2026
Анонс: 32 экспедыцыя «Дарога да святыняў»: Мінск – Святое Поле – Зэльва – «Святло душы», 28.03.2026

Кожны год экспедыцыя «Дарога да святыняў» выпраўляецца ад мінскага Свята-Духава сабора, дзе ў алтары гарыць Незгасальная Лампада Благадатнага Агню, што сыходзіць у Вялікую Суботу на Святой Зямлі. Яго дастаўляюць ў храм да набажэнства ў Вялікдзень. Ад іерусалімскай святыні запальваецца Лампада экспедыцыі, з якой ўдзельнікі выпраўляюцца ў місіянерскі шлях. Па гарадах і весках, святых куточках Айчыны – да сталіцы Дня беларускага пісьменства.

Першы прыпынак, як заўжды, у Сталовічах, на радзіме заснавальніцы экспедыцыі паэткі Ніны Загорскай.

На Святым Полі нас чакаюць, але спачатку прыпыняемся ля крыжа, дзе прамаўляецца памінальная малітва.

Ля капліцы Іаана Прадцечы людна. Невялікая групоўка салдат у палявой вопратцы, як баявыя знамёны, трымае царкоўная харугвы. Побач з воінамі ляхавіцкія хлопцы і дзяўчаты з ваенна-патрыятычнага клуба «Фартэцыя». Служыцца памінальная ліція.

Над Святым Полем высокае неба. Здаецца, адтуль, дзе лунаюць галасы птушак, нас чуюць салдаты трох войнаў, што загінулі на гэтай зямлі.

Верш паэта Вадзіма Спрынчана, майстра імправізацыі, пэўна, нарадзіўся на Святым Полі. Пра яго героеў моладзі распавядае айцец Фёдар – настаяцель сталовіцкай царквы і Прадцечанскай каплічкі на Святым Полі.

Місіянерскі шлях вядзе нас да Зэльвы...

«Святло душы» у эфіры – 28 сакавіка ў 7.30.


Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: