Паводле думкі даследчыкаў, класічныя творы – тыя, якія напісаны «навыраст», якія перажываюць свой час на стагоддзі. Іх актуальнасць і праўдзівасць выглядае натуральна ў любым гістарычным кантэксце. Таму і нядзіўна, што класіку чытаюць заўсёды.
Асаблівая роля ў гэтым актыўным дыялогу належыць літаратурным музеям, якія з’яўляюцца не толькі захавальнікамі спадчыны, але і духоўным эпіцэнтрам усіх падзей, што звязаны з жыццём і творчасцю пісьменнікаў-класікаў.
Госці студыі – дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Ганна Галінская, загадчык навукова-экспазіцыйнага сектара Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Алена Жасткова, загадчык навукова-асветніцкага аддзела Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Наталля Галко.
Літаратурны «Творчы вечар» у эфіры – 29 верасня ў 21.20.