У Барысаўскі райвыканкам не змяншаецца колькасць зваротаў грамадзян па зямельных, камунальных, дарожных пытаннях. Асабліва ў летні перыяд актуальны праблемы рамонту дамоў, вуліц, дзіцячых пляцовак і электрасетак. Кіраўнік справамі райвыканкама Галіна Лукашэвіч падчас прамой тэлефоннай лініі ўважліва ставіцца да кожнага сігналу. У аператыўным парадку звязваецца з кіраўнікамі адпаведных службаў, сельскіх саветаў і такім чынам калектыўна ўдаецца дапамагчы людзям у любой складанай сітуацыі.
Хто скосіць траву ў грамадскіх месцах і ля пустуючых дамоў? Як пазбегнуць зямельных канфліктаў? Дзе з'явяцца новыя зоны адпачынку? У якой кнізе сабраны водгукі людзей і прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый?
Падрабязнасці ў спецыяльным праекце «Прамы кантакт» – 24 чэрвеня ў 6.20 з паўторамі на працягу дня.

