Падзяліцца:
Анонс: Государственный знак качества открывает «Коммунарке» новые горизонты – «Своя земля», 10.10.2026
9 кастрычніка 2026
Анонс: Государственный знак качества открывает «Коммунарке» новые горизонты – «Своя земля», 10.10.2026

Фабрыка «Камунарка» – адзінае кандытарскае прадпрыемства ў Беларусі, прадукцыя якога двойчы ўдастоена Дзяржаўнага знака якасці. Такая высокая ўзнагарода натхняе калектыў на ўдасканаленне майстэрства, а таксама спрыяе актыўнаму продажу гатовай прадукцыі. Калі два гады таму на айчынным рынку кожная трэцяя шакаладка прадавалася ад «Камунаркі», то сёння – кожная другая. Расце попыт і на знешнім рынку – больш як у 14 краінах свету прадстаўлены прысмакі. 95% у экспартным партфелі займае расійскі рынак. Адчувальны інтарэс да салодкіх брэндаў з Дзяржаўным знакам якасці ў Сярэдняй Азіі. Беларускі горкі шакалад закупляюць кітайскія кампаніі. Да канца года калектыў плануе вырабіць 26 тысяч тон прадукцыі і тым самым поўнасцю выканаць заяўкі пастаянных і новых партнёраў.

Якія навінкі стануць прыемным сюрпрызам ля спажыўцоў? З якой сыравіны вырабляюць на «Камунарцы» брэндавую прадукцыю? Колькі часу ідзе на стварэнне салодкага шэдэўра? Як пашыраецца лінейка функцыянальных прадуктаў?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 10 кастрычніка ў 6.25 і 23.00.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: