Калі ўгледзецца ў карту нашай Беларусі, на ёй можна знайсці шмат мясцін, наўпростава звязаных з багатай культурнай спадчынай, з нараджэннем мастацкага слова. Літаратурныя музеі, сядзібы таго ці іншага пісьменніка – гэта ўсё тыя духоўныя асяродкі, якія фарміруюць нас як асоб, наталяюць душу энергіяй свайго, роднага.
Госці студыі – дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Ганна Галінская, загадчык навукова-экспазіцыйнага сектара Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Алена Жасткова, загадчык навукова-асветніцкага аддзела філіяла Літаратурны музей Максіма Багдановіча Наталля Галко.
Літаратурны «Творчы вечар» у эфіры – 30 ліпеня ў 21.20.