Падзяліцца:
Анонс: «Лятучы Галандзец» Уладзіміра Караткевіча на радыёхвалі – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 5.03.2026
5 сакавіка 2026
Анонс: «Лятучы Галандзец» Уладзіміра Караткевіча на радыёхвалі – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 5.03.2026

7 і 8 сакавіка ў 22.05 у «Тэатры Беларускага радыё» слухайце радыёспектакль «Лятучы Галандзец» паводле аднайменнага апвядання пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Яго творчасць заўсёды выклікала цікавасць для мастацкіх перастварэнняў у розных жанрах. Сёння можна гаварыць пра асобны радыётэатр Караткевіча на Беларускім радыё, у рэпертуары якога – звыш 30-ці назваў. Фактычна прысутнічае ўся магчымая палітра радыёдраматургіі.

Новая наша пастановачная работа – радыёспектакль «Лятучы Галандзец» паводле аднайменнага апавядання маладога пісьменніка Караткевіча, якое ўпершыню было надрукавана ў 1961-м годзе ў кнізе «Блакіт і золата дня».

Госці студыі: рэжысёр Алег Вінярскі і артысты Сяргей Лапаніцын, Аляксандр Ніканенка, Наталля Саламаха, Канстанцін Воранаў, Уладзімір Іваноў.

«Творчы вечар» у эфіры – 5 сакавіка ў 21.20.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: