Клопатамі пра ўраджай жывуць сёння хлебаробы краіны. Больш за 11 мільёнаў тон неабходна сабраць збожжа, каб жыць у дастатку. Як ніколі апраўдвае затраты вырошванне азімага ячменю. Адметна, з павелічэннем плошчы расце аддача з гектара. Сёлета рэкорды зафіксаваны на Гродзеншчыне. Асобныя сарты ячменю далі ўраджайнасць 100 цэнтнераў. У абласным штабе ўлічваюць, што асаблівасць уборкі на наступных этапах звязана з адначасовым саспяваннем усіх культур. Таму Гродзенскім аблвыканкамам прынята рашэнне накіраваць на дапамогу вёсцы 400 гарадскіх памочнікаў.
Якую работу даверылі моладзі? Ці дастаткова паліва? Дзе працуе новая тэхніка?Якія тэмпы жніва ў Лідскім раёне? Якія беларускія сарты павялічылі ўраджайнасць? Якія ўмовы створаны для хлебаробаў? Ці будзе выкананы дзяржзаказ?
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 25 ліпеня ў 6.25 і 23.00.

