Падзяліцца:
Анонс: На кантролі ўлады бытавы камфорт людзей – «Прамы кантакт», 22.07.2026
21 ліпеня 2026
Анонс: На кантролі ўлады бытавы камфорт людзей – «Прамы кантакт», 22.07.2026

Большасць зваротаў грамадзян у Любанскі райвыканкам носіць сезонны характар. У летні перыяд актуальныя пытанні рамонту дарог, тратуараў, дамоў і пракладкі камунікацый у новыя мікрараёны. На шляху прыняцця рашэння дасканала вызначаецца ступень зносу, сацыяльнай ці эканамічнай важнасці. Падчас прамой тэлефоннай лініі ці выязднога прыёму грамадзян старшыня райвыканкама Віталь Платун падключае адпаведныя службы і разам прымаюць аператыўныя меры рэагавання на канкрэтную праблему. Напрыклад, замест новага асфальту праводзяць грэйдзіраванне сельскай дарог. А капітальны рамонт з цягам часу планава прафінансуюць з бюджэту. Частку затрат вяскоўцам кампенсуе дзяржава пры переходзе на электрычнае ацяпленне.

Дзе вядзецца будаўніцтва электрападстанцый? Як аптымізавалі маршруты аўталавак? Хто ліквідуе стыхійныя звалкі? Як ствараюцца зоны адпачынку? Якія ідэі моладзі падтрыманы ўладай?

Падрабязнасці ў спецыяльным праекце «Прамы кантакт» – 22 ліпеня ў 6.20 з паўторамі на працягу дня.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: