У Ашмянскім раёне працягваюцца работы па ліквідацыі наступстваў снегавога ўрагану. Арганізаваны вываз назапашанага снегу з райцэнтру і аграгарадкоў. Чуйна зрэгавалі ў штабе Ашмянскага райвыканкама на звароты жыхароў аддаленых вёсак па дастаўцы тавараў першай неабходнасці. Каб не дапусціць панікі, па кожнай сітуацыі прынята ўзважанае рашэнне. Гэта станоўча ацанілі людзі ў першыя хвіліны прыроднай анамаліі і калі тэмпература паветра панізілася.
Хто дапамагае адзінокім пажылым грамадзянам? Якія меры прыняты для бесперабойнай работы вытворчых аб'ектаў? Ці не пашкодзіла стыхія азімыя культуры?
Падрабязнасці ў спецыяльным праекце «Прамы кантакт» – 13 студзеня ў 6.20 з паўторамі на працягу дня.

