Падзяліцца:
Анонс: «Сям'я Багдановічаў і Максім Горкі» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 9.06.2026
9 чэрвеня 2026
Анонс: «Сям'я Багдановічаў і Максім Горкі» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 9.06.2026

У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча працуе мастацка-дакументальная выстава «Успомнілася пра Вас і захацелася напісаць...» Гэта сумесны праект Дзяржаўнага музея А.М.Горкага ў Ніжнім Ноўгарадзе і Літаратурнага музея М.Багдановіча ў Мінску. 18 чэрвеня – дзень памяці рускага класіка. Успомнім і паразважаем пра той факт яго біяграфіі, які звязвае Горкага з нашым Максімам Багдановічам. А гэта – працяглае сяброўства Максіма Горкага з Адамам Багдановічам, бацькам маладога беларускага класіка.

Госця студыі – вядучы навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея М.Багдановіча Ірына Мышкавец.

Літаратурны «Творчы вечар» у эфіры – 9 чэрвеня ў 21.20.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: