Падзяліцца:
Анонс: Уважліва ставіцца да кожнага звароту – «Прамы кантакт», 10.02.2026
9 лютага 2026
Анонс: Уважліва ставіцца да кожнага звароту – «Прамы кантакт», 10.02.2026

Зямельныя, жыллёвыя, медыцынскія, дарожныя, транспартныя пытанні жыхароў Лунінецкага раёна на месцах упаўнаважаны вырашаць мясцовыя сельскія, пасялковыя Саветы дэпутатаў. А калі праблему глыбока не вывучылі і адказалі ў дапамозе, тады расчараваныя людзі едуць у райцэнтр. Старшыня Лунінецкага райвыканкама Аляксандр Савіна заклікае ўважліва ставіцца да кожнага звароту. Каб разабрацца ў сутнасці і прыняць ўзважанае рашэнне, разам з вузкімі спецыялістамі выязджае на канкрэтны ўчастак ці аб'ект.

Як вырашаюцца бытавыя праблемы грамадзян? Хто навядзе парадак у грамадскім месцы? Якія карысныя ініцыятывы падтрыманы ў райвыканкаме?

Падрабязнасці ў спецыяльным праекце «Прамы кантакт» – 10 лютага ў 6.20 з паўторамі на працягу дня.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: