У вытворчым садзе краіны сфарміраваны будучы ураджай. Пасля даволі актыўнага цвіцення важна захаваць шматлікую завязь. Разам з вучонымі генеральны дырэктар рэспубліканскай асацыяцыі «Белсадгадавальнік» Анатоль Каранько правёў шэраг маніторынгаў і па кожным садзе скарэкціраваў рабочы графік мерапрыемстваў па догляду. Ад дакладнасці выканання прафілактычных мер залежыць атрыманне буйных пладоў. Неабходна правесці ў залежнасці ад кліматычных зон трэццю ці чацвёртую апрацоўку супраць шкоднікаў і грыбковых інфекцый. Унясенне калійна-фосфарных угнаенняў умацуе імунітэт раслін і будзе садзейнічаць лепшаму смаку яблыкаў ці груш.
Якімі могуць быць страты, калі прапусціць хаця б адзін з аграпрыёмаў? Які прагноз на новы сезон? Якія сарты апраўдваюць затраты? Як вядзецца абнаўленне старых садоў? Якія праблемы вырашаць на высокім узроўні? Пра што марыць 75-гадовы юбіляр?
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 30 мая ў 6.25 і 23.00.

