Падзяліцца:
Анонс: «Заўсёды тонка адчувала тэму...» Да 80-годдзя Валянціны Коўтун – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 23.07.2026
23 ліпеня 2026
Анонс: «Заўсёды тонка адчувала тэму...» Да 80-годдзя Валянціны Коўтун – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 23.07.2026

Анёлам надзеі, абярэгам будучых дзён для Беларусі застаецца праўдзівае слова пісьменніка. Яно лучыць мінулае з сучаснасцю, наводзіць масты духоўнай сувязі паміж рознымі пакаленнямі. Разам з гасцямі студыі мы ствараем радыёлетапіс беларускага мастацкага слова. Прамоўленае ля мікрафона сёння, тут і зараз, заўтра яно становіцца гісторыяй...

«Сустрэча з нагоды юбілею. Да 80-годдзя пісьменніцы Валянціны Коўтун» – так вызначана тэма нашага эфіру.

Госця студыі – літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук Тамара Нуждзіна.

Літаратурны «Творчы вечар» у эфіры – 23 ліпеня ў 21.20.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: