Вясна – любімая пара года ў галоўнага агранома сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Прагрэс-Верцялішкі» Гродзенскага раёна Івана Галавенкі. Абуджаецца азімы палетак, пасля відавых падкормак цягнуцца да сонца ячмень, трыцікале, пшаніца і рапс. Сёлета іх стан абнадзейвае тэхнолага раслінаводства на добры ўраджай. Заўсёды Іван Галавенка ўлічвае змяненні клімату і сваечасова арганізуе поўную запраўку плошчаў мінеральнымі ўгнаеннямі яшчэ з восені. Сіла зямлі ў комплексным падыходзе да аднаго з важных фактараў павышэння ўрадлівасці глебы. Збалансаванае ўнясенне вясною мінералкі і арганікі гарантуе павелічэнне аддачы з гектара. Такі падыход апраўданы і ў вырошчванні кукурузы. Сёлета больш мяркуюць сабраць зерня. Наогул кожная культура ў гаспадарцы прыносіць даход і лічыцца рэнтабельнай.
У раслінаводстве сёння заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Іван Галавенка кіруецца эканомікай. Выбірае інавацыйныя тэхналогіі, пралічвае кожны крок наперад. Нават у складаны сезон рэнтабельнасць дасягае 45%, а ў спрыяльны год – усе 90%.
Якія культуры даюць звыш 100 цэнтнераў? Якія аграпрыёмы могуць забяспечыць прыбаўку ўраджайнасці? У чым перавагі гібрыдаў кукурузы? Ад чаго залежыць урадлівасць глебы? Ці можа аграном паўплываць на прыродныя катаклізмы? Ці варта пераходзіць на цеплалюбівыя культуры ў садзе?
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 2 мая ў 6.25 і 23.00.

