90% зваротаў грамадзян у Слуцкі райвыканкам тычацца работы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. На асабістым кантролі кіраўніка раёна Уладзіміра Гогі складаныя пытанні накшталт капітальнага рамонту дамоў, дарог, а таксама тратуараў. Пасля абследавання праблемных аб'ектаў экспертай групай на пасяджэнні райвыканкама прымаецца калектыўнае рашэнне з вызначэннем канкрэтных відаў работ і крыніц фінансавання. Такі падыход практыкуецца і ў вырашэнні лёсу былога кансервавага завода, а таксама стварэнні дадатковых зон адпачынку ў райцэнтры.
Якія дарогі сёлета ўключаны ў план рэканструкцыі? Дзе палепшыцца гандлёвае абслугоўванне? Якое жыллё спрыяе вырашэнню кадравых праблем? Дзе з'явяцца новыя дзіцячыя пляцоўкі?
Падрабязнасці ў спецпраекце «Прамы кантакт» – 27 мая ў 6.20 з паўторамі на працягу дня.

