Падзяліцца:
CТОЛІНСКІ ФЕРМЕР ПАШЫРАЕ СПЕЦЫЯЛІЗАЦЫЮ – «СВАЯ ЗЯМЛЯ», 16.10.2021 (відэаанонс)
15 Кастрычніка 2021
CТОЛІНСКІ ФЕРМЕР ПАШЫРАЕ СПЕЦЫЯЛІЗАЦЫЮ – «СВАЯ ЗЯМЛЯ», 16.10.2021 (відэаанонс)

Сёлета ў фермерскай гаспадарцы «Палессе ГМІ» са Столінскага раёна вырашчаны добры ўраджай сельгаскультур. Кіраўнік Міхаіл Грыб падабраў каманду прафесіяналаў, а таксама па рэкамендацыі вучоных аптымізаваў структуру яравых і азімых. Даволі паспяхова ўкараняе сучасныя аграпрыёмы, кожны сезон павялічвае валавы збор кармоў, ягад і фруктаў. Частку прадукцыі пастаўляе на айчынны рынак, не адмаўляе і пастаянным партнёрам з Расіі.

Працягвае Міхаіл Грыб смела эксперыментаваць і пашыраць спецыялізацыю. Для рэалізацыі даходных бізнес-праектаў насустрач ідзе мясцовая ўлада, ахвотна выдзяляе сельгасугоддзі і вытворчыя памяшканні былых сельгаспрадпрыемстваў. Так у столінскага фермера з'явілася свая ферма, адкуль на перапрацоўку адгружаецца малако класу «экстра». Каб павялічыць рэнтабельнасць, выношвае планы наладзіць вытворчасць фірменных сыроў.

З якімі складанасцямі сутыкаецца сельскі бізнес? Як быць канкурэнтаздольным па цане і якасці?

Падрабязнасці – у праграме «Свая зямля» – 16 кастрычніка ў 6.25 (паўтор у 23.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: