Падзяліцца:
СААЗ: Беларусь выконвае ўсе рэкамендацыі экспертаў, а дадатковыя меры супраць каронавірусу не павінны стаць халастым выстралам
СААЗ: Беларусь выконвае ўсе рэкамендацыі экспертаў, а дадатковыя меры супраць каронавірусу не павінны стаць халастым выстралам Прадстаўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Беларусі Батыр Бердыклычаў у інтэрв'ю Першаму нацыянальнаму каналу Беларускага радыё расказаў пра тактыку барацьбы з каронавіруснай інфекцыяй. Сцісла: 1. Ёсць розныя сцэнарыі барацьбы з каронавіруснай інфекцыяй у розных краінах, яны залежаць ад эпідэміялагічнай сітуацыі, колькасці выпадкаў, магчымасцей сістэмы аховы здароўя і інш. У СААЗ чатыры такія сцэнарыі. Кожная краіна выбірае свой – галоўнае, каб ён адпавядаў рэкамендацыям навукоўцаў. 2. Абмежаванне перамяшчэння або гандлю паміж краінамі, у якіх выяўлены новы вірус, пакуль паказвае недастатковую эфектыўнасць. Гэта можа прывесці і да перабояў з дастаўкай патрэбнай дапамогі. 3. Беларусь яшчэ да з'яўлення першага выпадку каронавіруснай інфекцыі пераарыентавала сістэму аховы здароўя ў адпаведнасць са сцэнарыямі СААЗ. 4. На сёння Беларусь поўнасцю выконвае ўсе рэкамендацыі экспертаў СААЗ. Яны пастаянна адсочваюць сітуацыю, у тым ліку ў Еўропе. Таму магчыма і ўвядзенне дадатковых мер, гэта ёсць у планах (напрыклад, так званая сацыяльная дыстанцыя). Аднак іх трэба ўводзіць, толькі калі сапраўды патрабуе сітуацыя, каб не атрымалася, што шкоды больш, чым карысці. Больш падрабязна – у аудыё:
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: