Поделиться:
«Беларуская музыка ні ў чым не саступае суседзям» – «Творчы вечар» з Віктарам Кісцянём
  • Передача: Творческий вечер
  • Дата: 26.11.2021
«Беларуская музыка ні ў чым не саступае суседзям» – «Творчы вечар» з Віктарам Кісцянём

«Беларуская музыка ні ў чым не саступае суседзям па якасці, а часта і пераўзыходзіць іх» – кампазітар Сяргей Бельцюкоў напярэдадні свайго творчага вечара завітаў у праграму «Творчы вечар» з Віктарам Кісцянём.

27-га лістапада ў Мінску адбудзецца творчы вечар да юбілею беларускага кампазітара Сяргея Бельцюкова, а ў праграме гутарка ішла аб працэсах творчасці, натхненні і месца беларускай кампазітарскай школы ў свеце.

Сяргей Бельцюкоў працуе практычна ва ўсіх музычных жанрах. Аўтар пяці сімфоній, пяці кантат, пяці інструментальных канцэртаў для розных інструментаў, рок-оперы «Крылы», балета «Сны Рагнеды», балета «Клеапатра», сімфоніі-балета «Кароль Лір», мюзіклаў «Лятучы Галандзец» і «Сіняя птушка». Акрамя таго у творчым багажы кампазітара – музыка да больш як 30 мастацкіх, мастацка-публіцыстычных і дакументальных фільмаў, цэлага шэрагу папулярных песень і музыкі да шматлікіх тэатральных пастановак.

Кампазітар упершыню ў гісторыі беларускай музыкі прадстаўляў рэспубліку ў 1990 г. на Міжнародным музычным фестывалі «Сусветныя дні музыкі» ў Осла (Нарвегія). Тады міжнароднае журы фестывалю з усіх прапанаваных твораў адабрала творы толькі трох кампазітараў з СССР: Шнітке, Канчэлі і Бельцюкова.

У 2000 г. С. Бяльцюкоў прадстаўляў музычную культуру Беларусі на Міжнародным музычным фестывалі сучаснай музыкі «Варшаўская восень», дзе прагучаў яго твор «Стронцый 90».

Аб працэсах творчасці, натхненні і маючым адбыцца творчым вечары мы пагаворым з самім творцам – кампазітарам Сяргеем Бельцюковым.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: