Беларускае радыё сёлета адзначае 100-годдзе заснавання. У рубрыцы «Да 100-годдзя Беларускага радыё» знаёмім з сучаснымі пісьменнікамі, для якіх радыё – частка жыцця, крыніца натхнення і творчасці.
Госць эфіру – старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Міхась Пазнякоў.
Радыё ўвайшло ў яго душу з дзяцінства і па-сённяшні дзень з'яўляецца неад'емнай часткай асабістага жыцця і творчасці. Ён – часты госць розных праграм, якія закранаюць свет нацыянальнай літаратуры, знаёміць з многімі праектамі Саюза пісьменнікаў Беларусі, адметнымі выданнямі сучасных беларускіх аўтараў.
«Літаратурны калейдаскоп» у эфіры – 21 жніўня ў 3.30 і 21.00.