Поделиться:
“Дзень без стрэлаў? Магчыма! Я так думаю, а вы?” Радыёблог Алены Давідовіч (аудыё)
  • Передача: Новости
  • Дата: 20.09.2019
“Дзень без стрэлаў? Магчыма! Я так думаю, а вы?” Радыёблог Алены Давідовіч (аудыё)          “Сонечны ранак”, “Бабулін сад”, “Вясёлкавы свет”, “Купалле”, “Наваселле”, “Родны кут”,  “Васільковае дзяцінства”, “БЕЛАЗ —  гэта крута”, “Фермер”, “Рэха Перамогі” — гэта назвы толькі некаторых малюнкаў-пераможцаў рэспубліканскага конкурсы жывапісу “Шчасце жыць у мірнай краіне!”. На іх —  яркія,  маляўнічыя вобразы дзяцінства і роднага краю, блізкіх людзей і важных падзей. Усе яны па-рознаму адлюстроўваюць  эмоцыі,  пачуцці юных аўтараў,  іх разуменне свету, але іх аб’ядноўвае агульная танальнасць — мірная, без унутранай трывогі і канфрантацыі. Такі  навакольны свет, свет Радзімы  вачыма юных беларусаў — радасны і шчаслівы.
        Лепшыя работы ўключаны ў альбом “Дзеці за мір. Малюнкі”. Прэзентацыя гэтага ўнікальнага выдання  і ўзнагароджанне мастакоў-лаўрэатаў пройдуць ва ўрачыстай абстаноўцы заўтра, у Міжнародны дзень міру. І менавіта Беларускі фонд міру  ў партнёрстве з міністэрствамі адукацыі, культуры, Нацыянальным гістарычным музеем праводзіў гэты конкурс,    прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.  Таму  дата ўшанавання  юных беларускіх талентаў выбрана не выпадкова.
           Кожны год  21 верасня ў свеце  адзначаецца  Міжнародны дзень міру. Ён бярэ пачатак  з 1981 года, калі на   Генеральнай асамблеі ААН было  вырашана адзначаць яго ў першы дзень  работы асамблеі,  а гэта трэці аўторак  кожнага верасня.  Пазней,    у  2001 годзе, была зацверджана  пастаянная дата свята — 21 верасня, і дамовіліся   вызначаць   яго   як дзень  умацавання ідэалаў міру сярод усіх краін і народаў.  Святкаванне  мае варыятыўную сэнсавую нагрузку. Кожны год Міжнародны дзень міру прысвечаны розным агульначалавечым праблемам і праходзіць пад пэўнымі дэвізамі, напрыклад: “ Адукацыя ў духу міру”, “Моладзь за мір і развіццё”, “ Раззбраенне і нераспаўсюджванне”. Сёлетняя тэма — “Барацьба са змяненнем клімату дзеля міру”.  Гэты актуальны лозунг падкрэслівае  важнасць сумеснага рэагавання  на  відавочнае змяненне клімату, якое  ўяўляе зараз адну з  пагроз для бяспекі і існавання чалавецтва на зямлі. І сярод Мэт у галіне ўстойлівага развіцця  пад № 13 стаіць “ Барацьба са змяненнем клімату”.
       Але ў тым жа парадку дня ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года адзначаецца: “…не можа быць устойлівага развіцця без міру і міру без устойлівага развіцця”. На жаль, у сучасным свеце ваенныя канфлікты сталі  звыклай  з’явай. Ні дня не абыходзіцца без звестак пра  тэрарыстычныя акты і чалавечыя ахвяры,  узброеныя сутычкі і  правакацыі з боку сепаратыстаў. Статыстыка сцвярджае, што  кожныя 100-150 гадоў адбываюцца ваенныя канфлікты сусветнага маштабу, у якіх знішчаецца амаль палова чалавецтва. Па ацэнках  вучоных-гісторыкаў, за  час існавання цывілізацыі адбылося  15 тысяч войнаў, у якіх загінула больш за  3 мільярды чалавек. Падлічана, што за  апошнія 5 з паловай тысяч  гадоў  людзі змаглі пражыць у міры толькі 300 гадоў, гэта ў  кожным стагоддзі літаральна  адзін тыдзень!
       “Вялікай вайны” ў Еўропе няма амаль 75 гадоў,  але  ёсць лакальныя войны, узброеныя канфлікты, як, між іншым,  і на іншых кантынентах. Многія эксперты наогул лічаць, што абстаноўка ў свеце зараз як перадваенная і параўноўваюць з той, што была напярэдадні Другой сусветнай вайны. А сімвалічныя стрэлкі “Гадзінніка суднага дня”, якія паказваюць пагрозу глабальнай катастрофы, сталі яшчэ бліжэй да ядзернай поўначы і паказваюць зараз 23 гадзіны 58 хвілін… адзін з самых блізкіх паказчыкаў за час функцыянавання гэтага  сваеасаблівага барометра вайны-міру.
         Так што стварэнне мірнага грамадства — агульначалавечая праблема.  І адзін  са спосабаў яе вырашэння — выхаванне культуры міру. Што маецца на ўвазе?  Гэта культура дыялогу на аснове павагі  і паразумення, жадання  кожнага з бакоў таго ці іншага канфлікту зразумець адно аднаго, прыйсці да кампрамісу і  няўзброенымі сродкамі вырашыць любыя супярэчнасці, асабліва  калі на вагах стаяць   жыцці людзей і  эгаістычныя інтарэсы нейкай групоўкі.
       Гэта дэмаструюць, напрыклад,    сустрэчы  трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны, якія праходзяць у Мінску.  І кожны раз, калі адбываюцца дамовы аб чарговым перамір’і, хлебным, велікодным ці школьным,  зніжаецца  колькасць парушэнняў рэжыму спынення агню ў Данбасе і колькасць ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва. Ці гэта не перамога, няхай і маленькая, але якая  павінна паступова  прывесці да міру на гэтай зямлі.
       У  сваіх рэзалюцыях  1981  і 2001  гадоў Генасамблея ААН  заклікала  лічыць 21 верасня  днём выканання абавязацельстваў па спыненні агню,  адмовіцца ў гэты дзень ад насілля і любымі сродкамі  садзейнічаць мірнаму ўрэгуляванню ўсіх канфліктаў. Але яшчэ ў 1972 годзе паэт-франтавік Міхаіл Дудзін напісаў  просты па словах і глыбокі па сэнсе  заклік  да міру:
        Обращаюсь ко всем живущим,
        Разных стран и наречий разных:
        Ради жизни веков грядущих
        Объявить  повсеместный праздник —
        День без выстрела на Земле…
Далей паэт заклікае  да  года, потым да  стагоддзя без стрэлу на Зямлі, а затым, калі   “…мы разучимся постепенно на Земле убивать друг друга…” , наступіць   “…жизнь без выстрела на Земле”.
        Кампазітар Давід Тухманаў на гэты верш-заклік напісаў  цудоўную музыку і  атрымаўся своеасаблівы гімн міру, які ў выкананні дзіцячых галасоў гучыць асабліва выразна і пранікнёна. Паслухайце, у інтэрнеце вы знойдзеце некалькі вырыянтаў выканання, але  сучасны ансамбль  “Непаседы”, на мой погляд,  па-за канкурэнцыяй. Чыстыя звонкія галасы заклікаюць да паўсюднага свята — дзень  без стрэлу на Зямлі. Асабліва гэта актуальна ў Міжнародны дзень міру.
         Я так думаю, а вы?
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: