Поделиться:
«Эмоцыя і верш» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай
  • Передача: Творческий вечер
  • Дата: 17.03.2026
«Эмоцыя і верш» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай

«Паэзія пачынаецца з пачуцця, але паэзія стала б усяго толькі беспрадметным хваляваннем, калі б не напаўнялася думкай, жыццёвым сэнсам, не станавілася лірычным раманам чалавека… Першапрырода паэзіі – пачуццё, эмацыянальнасць», – сцвярджаў паэт Алег Лойка.

Насамрэч, свет такі багаты на розныя праявы духоўнага жыцця, але мастацкае слова мае свае перавагі. Яно здольна выклікаць захапленне і абурэнне, пранізлівую пяшчоту і востры боль. І колькі б разоў мы не звярталіся нават да знаёмых радкоў, тым не менш, знаходзім у іх новыя настроі і адчуванні.

«Эмоцыя ў паэзіі пачатку ХХ стагоддзя» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».

Госця студыі – доктар філалагічных навук, дацэнт, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі Святлана Калядка.

«Творчы вечар» за 17 сакавіка ў 21.20.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: