У Смалявіцкім райвыканкаме карэнным чынам змянілі падыходы ў вырашэнні праблем па капітальным рамонце дамоў-старажылаў. Сёння толькі пасля заключэння аўтарытэтных экспертаў прымаецца калектыўнае рашэнне на выніковым пасяджэнні райвыканкама. Вызначаюцца тэрміны і крыніцы фінансавання.
Колькі сёлета дамоў зменяць аблічча? Хто навядзе парадак у пад’ездзе? Як абнаўляюцца двары? Якое ацяпленне змяншае расходы? Якія прапановы грамадзян падтрымлівае ўлада?
Падрабязнасці ў спецпраекце «Прамы кантакт» – 8 красавіка ў 6.20 з паўторамі на працягу дня.