Якімі гісторыямі ўзбагацілася жыццё даўніх знаёмых кніжных герояў і персанажаў і што новага здарылася ў звычных казачных мясцінах? Што за новыя кнігі-гаджэты, чым яны цікавыя і які маюць функцыянал? Чаму кніга ўсё ж лепей, чым смартфон? На што гатовы дзіцячы пісьменнік, каб не згубіць сувязь з падрастаючымі чытачамі? Госця завітала са сваім творчым сямействам і багажом цікавостак!
Дзіцячая пісьменніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая – у «Сямейнай праграме» Настассі Ермалюк.