Дзяржаўныя інвестыцыі, сучасныя тэхналогіі, высокаматываваныя кадры змянілі сітуацыю ў малочнай галіне Беларусі. Летась упершыню дасягнута планка звыш 9 мільёнаў тон малака. У сельгаспрадпрыемстве «Ларынаўка» Аршанскага раёна ад адной каровы надаілі звыш 14 тысяч кілаграмаў. Пры падтрымцы навукі паспяхова рэалізаваны праекты, якія на сучасных комплексах і фермах дазваляюць атрымліваць звыш 74% малака «экстра».
У чым рэзервы рэгіёнаў? Як зменшыць падзёж жывёлы? Як ліквідаваць дэфіцыт бялку? Якія навінкі імпартазамяшчэння змяншаюць затраты? Як вядзецца будаўніцтва новых прафілакторыяй для цялят?
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» за 21 сакавіка ў 6.25 і 23.00.