- Передача: Территория звука
- Дата: 20.10.2020
Спатканне з унікальным выканальніцкім складам прапануе аўтар і вядучы праекта «Тэрыторыя гуку» ВІКТАР КІСЦЕНЬ. Не часта можна пачуць канцэрты клавесіннай музыкі, але гэтым разам у Мінску на адной тэрыторыі сустрэліся ажно чатыры такія інструменты. Удзельнікі праграмы – выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі – у розныя гады ігралі ў ансамблі старадаўняй музыкі «Бахаўскі гурток» ці навучаліся ў класе аргана і клавесіна дацэнта БДАМ УЛАДЗІМІРА НЕЎДАХА.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: