Поделиться:
Традыцыі велікоднага гандлю – «Свая зямля»
  • Передача: Своя земля
  • Дата: 13.04.2026
Традыцыі велікоднага гандлю – «Свая зямля»

Да Вялікадня прадпрыемствы Белкаапсаюза павялічылі пастаўкі ўласнай прадукцыі ў гандлёвыя сеткі. У рэгіёнах арганізаваны кірмашы і распродажы да святочнага стала. Па традыцыі любімыя прадукты беларусаў прадаюцца з мінімальнымі нацэнкамі. 12 тысяч кулічоў толькі Клецкі вытворча-харчовы завод паставіць у гандаль да галоўнага свята хрысціян. Сёлета асвоілі старадаўнія рэцэптуры і вырабілі навінку. Пасля дэгустацыі ў фірменнай секцыі магазіна «Гарачы хлеб» узраслі заказы.

Па якіх новых адрасах наладзілі адгрузку? Хто дастаўляе святочную прадукцыю вяскоўцам? Як удалося аблегчыць работу пекарам і прадаўцамЗ якой сыравіны выпякаюць пачастункі Вялікадня?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» за 11 красавіка ў 6.25 і 23.00.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: