Звернемся да запісаў папулярнай у 60-70-ых гадах папулярнай эстраднай спявачкі МАРГАРЫТЫ СУВОРАВАЙ.
У яе рэпертуары было нямала песень пра Поўнач. У адным з інтэрв'ю артыстка прызнавалася: «Поўнач – гэта мая страсць! Мяне з дзяцінства туды цягнула. Упершыню я прыехала ў Якуцію ў 1976-ым з сольнымі канцэртамі, і напрыканцы гастроляў я ўжо спявала нацыянальныя песні на якуцкай мове. Калі вярнулася ў Маскву, адразу звярнулася да ЛЕАНІДА ДЗЕРБЯНЁВА, з захапленнем расказвала яму пра Поўнач і папрасіла напісаць тэкст да будучай песні. Аўтарам музыкі стаў АРКАДЗЬ АЛЯКСЕЕЎ. Раніцай тэкст быў гатовы».
Хутка спявачка наведала Якуцію, але ўжо з падарункам – песняй «Якутяночка». «Праўда» – узгадвала МАРГАРЫТА СУВОРАВА – «калі я прыехала, высветлілася, што песня, дзякуючы радыё, мяне апярэдзіла – уся Якуція распявала яе. У падзяку рэспубліка ўзнагародзіла мяне званне заслужанай артысткі»...
Праграма «Рэтра» выходзіць па буднях у 20-30 (паўтор у 23-30). Вядучы Уладзімір Баклейчаў.