Поделиться:
Анонс: Інавацыі на веснавым палетку – «Свая зямля», 25.04.2026
24 апреля 2026
Анонс: Інавацыі на веснавым палетку – «Свая зямля», 25.04.2026

Аграрыі Беларусі да майскіх святаў мяркуюць завяршыць сяўбу асноўных яравых культур. На другой палове плошчы высяваецца рапс, на апошніх гектарах – цукровыя буракі. На фінішы закладка будучага ўраджаю лёну. Стартавала масавая сяўба кукурузы. Сёлета ва Уздзенскім раёне магутны тэхнічны парк дазваляе да 10% засяваць за дзень. У новым сезоне ажывілася работа ў раённым штабе пасяўной райвыканкама і на веснавым палетку. А ўсё таму, што адзіныя мэты ў кіраўніцтва і сейбітаў – павялічыць аддачу з гектара і больш назапасіць уласнага фуражу і кармоў.

Якія змяненні ў структуры яравых культур? Як палепшыць урадлівасць глебы? Якія аграпрыёмы абяцаюць рост ураджайнасці? Якая сеялка здольна выконваць адначасова некалькі аперацый? Калі пачнецца масавая вытворчасць інавацыйных навінак?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 25 красавіка ў 6.25 і 23.00.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: