Сёлета беларускія сарты і тэхналогіі вучоных НАН Беларусі забяспечылі хлебаробам Лоеўскага раёна прыбаўку ўраджайнасці. І хаця яна не носіць пакуль масавы характар, але стала важнай прыступкай для далейшага росту. На ўрадлівых глебах 50-60 цэнтнераў з гектара далі пшаніца і ячмень. Станоўчую ролю адыграў комплекс мер па ўнясенні мінеральных угнаенняў. Магутныя машыны і камбайны, на якіх працавалі жанчыны, паскаралі тэмпы жніва. З завяршэннем уборачнай паспяхова выканалі дзяржзаказ. Сярод прызёраў спаборніцтва дастойна ацэнена праца жанчын: аграномаў, інжынераў, аграхімікаў, вадзіцеляў, памочнікаў камбайнераў, эканамістаў, бухгалтараў і загадчыц збожжаскладаў. Ушанаванне лідараў сезона ў раённым доме культуры наладзілі арганізатары рэспубліканскай акцыі «Жанчыны на жніве-2026» – Беларускае радыё, Мінсельгасхарч, Беларускі прафсаюз работнікаў АПК і Беларускі саюз жанчын Гомельшчыны.
Якімі ўзнагародамі ацэнены ўклад сельскіх жанчын? Хто ўстанавіў рэкорды на жніве? Чаму моладзь выбірае вёску? У чым шчасце кожнага дня?
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 12 верасня ў 6.25 і 23.00.

