Асноўныя тэмы:
Прэм'ер-міністр Беларусі з афіцыйным візітам наведае Азербайджанскую Рэспубліку. У планах – насычаная праграма перамоў.
Памяць праз гады і пакаленні. У гэтыя дні па ўсёй краіне праходзяць ўрачыстыя ўшанаванні ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.
У Ізноскаўскім раёне Калужскай вобласці сёння пройдзе перапахаванне астанкаў салдат і камандзіраў Чырвонай Арміі, сярод іх ёсць і выхадцы з Беларусі.
Прадстаўнікі славацкага грамадзянскага аб'яднання «Брат за брата» прымаюць удзел у міжнародным мотапрабегу, прысвечаным 80-годдзю Перамогі савецкага народа над фашызмам. Маршурт пралягае праз Беларусь.
Прафесійнае свята 5 мая адзначаюць рэпарцёры і рэдактары газет і часопісаў, вярстальшчыкі і выдаўцы.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.