Прадстаўнікі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны – намеснік начальніка ўпраўлення арганізацыі сацыяльнага абслугоўвання Вераніка Гулевіч і намеснік начальніка ўпраўлення сацыяльнай падтрымкі, апекі і папячыцельства Галіна Лазарэнка – у праграме «Актуальны мікрафон» Дзмітрыя Рубашнага і Алены Давідовіч.
З 26 снежня па 15 студзеня будзе праходзіць рэспубліканская дабрачынная акцыя «Ад усёй душы».
Распыталі гасцей, якія мерапрыемствы запланаваны, хто будзе ахоплены, якія сілы і сродкі будуць задзейнічаны. Які водгук мела акцыя ў папярэднія гады. Нагадалі аб нядаўніх змяненнях заканадаўства ў сферы сацыяльнай падтрымкі асобных катэгорый грамадзян. Даведаліся, колькі ў Беларусі грамадзян сталага ўзросту і доўгажыхароў, як наладжана работа па іх апецы з боку дзяржавы і валанцёраў добраахвотных арганізацый…
Адказалі на пытанні радыёслухачоў і падпісчыкаў.